У пяты тыдзень 2018 года ва Украіне на адзёр захварэлі 930 чалавек, а адзін чалавек памёр з-за ускладненняў гэтай хваробы, паведамляе Укрінфарм.

Па стане на 2 лютага за 5 тыдзень 2018 года на адзёр захварэлі 930 чалавек — 295 дарослых і 635 дзяцей. Усяго на працягу пяці тыдняў 2018 года на адзёр захварэлі 3554 чалавекі, з іх 1165 дарослых і 2389 дзяцей.

Напярэдадні, 5 лютага, пацвердзіўся яшчэ адзін смяротны выпадак — у Івана-Франкоўскай вобласці 25-гадовая жанчына памерла ад ускладненняў, выкліканых адром.

Усяго з пачатку 2018 года ад адру памерлі чацвёра людзей — двое дзяцей і столькі ж дарослых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0