Суд Ляхавіцкага раёна сёння прысудзіў мясцовага жыхара да 13 гадоў пазбаўлення волі за гвалт над дачкой, паведамілі БелТА ў Брэсцкім абласным судзе.

Трагедыя здарылася 25 жніўня. П'яны мужчына з прымяненнем фізічнай сілы згвалтаваў дачку, што не дасягнула 16-гадовага ўзросту. У той дзень маці дзяўчынкі адсутнічала дома. Разам з малодшымі дзецьмі яна знаходзілася ў гасцях у сваякоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0