Інцыдэнт адбыўся сёння раніцай. «Двое мужчын, не рыбакі, мабыць, вырашылі зрэзаць шлях па лёдзе ў цэнтры Мінска. Іх выратавалі і перадалі медыкам на абследаванне», — праінфармавалі ў МНС.

Як распавялі ў Мінскай гарадской арганізацыі Асвод, двое мужчын, якім каля 40 гадоў, ішлі на працу па замерзлай рацэ.

«Нехта заўважыў, што яны праваліліся, і паведаміў у экстранныя службы. Недалёка знаходзіцца выратавальная станцыя «Камсамольскае возера» Мінскай гарадской арганізацыі Асвод. Супрацоўнікі на чале з начальнікам станцыі прыбылі на месца і працавалі сумесна з МНС. Адзін з мужчын быў выратаваны менавіта работнікамі Асвод, — адзначылі ў арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?