У канцы мінулага тыдня супрацоўнікі Смаргонскага РАУС з калегамі з іншых структур раскрылі забойства жанчыны.

Пра гэта паведамляе Рэгіянальная газета са спасылкай на прэс-службу УУС Гродзенскага аблвыканкама.

31 студзеня 49-гадовая жанчына паехала ў вёску Лісічына ў загарадні дом. Пастаянна яна жыла разам з дачкой і зяцем.

2 лютага дачка пачала турбавацца, што маці тры дні не выходзіла на сувязь. Адправіла мужа ў вёску разведаць сітуацыю.

Зяць знайшоў цешчу мёртвай ў доме і пазваніў у міліцыю.

Следчыя знайшлі на целе жанчыны шматлікія пашкоджанні, у тым ліку колата-рэзанае раненне. Стала ясна, што ў доме было застолле.

Аказалася, што жанчына была са сваім былым сужыцелем. Апошні час іх адносіны не ладзіліся.

Следчыя знайшлі, што падазраваны збіраўся з'ехаць на чыгунцы ў кірунку Мінска. За пяць хвілін да адпраўлення цягніка яго затрымалі.

Пасля ён прызнаўся, што забіў праз рэўнасць. Раніцай 1 лютага пасля выпітага быў залішне запальчывы, пачаў біцца. Ударыў жанчыну вострым прадметам у грудзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0