Жыхар в. Рагозы 1928 года нараджэння пайшоў раніцай у лес па дровы. Калі да вечара пенсіянер не вярнуўся дадому, трывогу забіла суседка. Яна паведаміла пра гэта сваякам мужчыны, што жывуць у Брэсце
На месца выехалі супрацоўнікі МНС, РАУС, памежнікі са службовым сабакам. Спачатку пошукавая група выявіла сляды ад вазка, з якім пенсіянер пайшоў у лес. Дзякуючы дакладна ўзятаму кірунку неўзабаве атрымалася знайсці і зніклага мужчыну, які знаходзіўся за 6 км ад дома. Стомлены і змёрзлы, ён не змог растлумачыц, як заблукаў.
Пенсіянера даставілі ў бальніцу, пасля агляду медыкамі ён быў адпушчаны дахаты.