Фота president.gov.by.
Падчас гульні на лёдзе часта адначасова аказваліся Аляксандр і Коля Лукашэнкі. Яны дапамаглі беларускай камандзе ў сярэдзіне першага перыяду рэалізаваць большасць. З іх перадачы шайбу закінуў Павел Белы.
Да перапынку хакейная каманда прэзідэнта Беларусі яшчэ тройчы адзначылася дакладнымі кідкамі. Аўтарамі галоў сталі Аляксей Цітавец і Генадзь Савілаў. Падчас чацвёртага ўзяцця варот швейцарцаў Андрэю Асташэвічу, які ўдала дзейнічаў на пятачку каля брамы апанентаў, зноў асісціравалі Коля і Аляксандр Лукашэнка.
Фота president.gov.by.
Фота president.gov.by.
Швейцарцы, якімі кіраваў славуты савецкі хакеіст, двухразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Якушаў, пастараліся дапускаць менш памылак у абароне і крыху скарацілі адставанне ў ліку. Аднак у заключныя 20 хвілін гульні беларуская каманда яшчэ чатыры разы засмуціла супернікаў. Аўтарам адной з шайбаў стаў Мікалай Лукашэнка. Трэцюю дзейсную перадачу ў матчы запісаў у свой актыў Аляксандр Лукашэнка. У выніку беларусы перамаглі з лікам 11:4.





