Расійскі самалёт Су-25 быў збіты з пераноснага зенітна-ракетнага комплексу ў сірыйскай правінцыі Ідліб.

Лётчык выжыў пры катапультаванні, але быў забіты баявікамі.

У дакументах, знойдзеных пры ім, пазначана імя Рамана Філіпава.

Праз паўтары гадзіны расійскія сілавікі заявілі, што нанеслі ўдар у адказ па раёне, адкуль быў збіты штурмавік. Сцвярджаецца, што ў выніку забітыя больш за 30 баевікоў.

Раён кантралюецца не ісламістамі, а памяркоўным крылом апазіцыі — Свабоднай сірыйскай арміяй.

Удакладненне

У першаснай версіі артыкула гаварылася, што Філіпаў перайшоў у расійскую армію з украінскай, дзе служыў у Крыме. Блытаніна, імаверна, узнікла з-за таго, што полк, у якім служыў Раман Філіпаў, дыслакуецца ў Крыме. Насамрэч Філіпаў — з Прымор'я, быў адным з найлепшых расійскіх пілотаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0