Сёння ў Мінскім гарадскім судзе быў вынесены прысуд Дзмітрыю Алімкіну, Юрыю Паўлаўцу і Сяргею Шыптэнку, аўтарам публікацый на прарасійскіх сайтах. Суд прызнаў іх вінаватымі ў наўмысных дзеяннях, накіраваных на распальванне нацыянальнай варожасці або розні, учыненых групай асоб. Яны атрымалі пяць гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на тры гады, усіх трох вызвалілі ў зале суда пад падпіску аб нявыездзе.

Падтрымаць на абвяшчэнне прысуду прыйшлі паўсотні чалавек.

Сяргей Шыптэнка.

Сяргей Шыптэнка.

Сяргей Шыптэнка.

Сяргей Шыптэнка.

Дзмітрый Алімкін.

Дзмітрый Алімкін.

Нагадаем, што дацэнт БДУІР Юрый Паўлавец, брэсцкі ахоўнік Дзмітрый Алімкін і галоўны рэдактар часопіса «Новая эканоміка» Сяргей Шыптэнка былі затрыманыя ў снежні 2016 года з-за публікацыі на сайтах расійскіх выданняў «Регнум», Lenta.Ru і EurAsia Daily. За публікацыі на іх завялі крымінальную справу па ч. 3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розніцы, здзейсненае групай асоб, - ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі). Са снежня 2016 года трое затрыманых знаходзіліся пад вартай.

У чэрвені 2017 года на Паўлаўца і Шыптэнку завялі новую крымінальную справу па артыкуле аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

У сакавіку ў Маскве па запыце беларускіх следчых затрымалі шэф-рэдактара «Рэгнума», беларускага грамадзяніна Юрыя Баранчыка. Але экстрадыцыі не адбылося — маскоўскі суд вызваліў яго з-пад арышту. Сам Баранчык падаў прашэнне аб палітычным прытулку.

Суд на Алімкіным, Паўлаўцом і Шыпценка пачаўся 18 снежня

Пракурор папрасіў у суда для аўтараў «Рэгнума» 5 гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на 3 гады.

Чытайце таксама:

У Мінску пачаўся працэс па справе аўтараў прарасійскага інтэрнэт-рэсурсу Regnum

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0