112.by
Вечарам 1 лютага ў 20:43 на «101» паступіла паведамленне, што ў батарэі ў кватэры па вуліцы Ясеніна, 43 у Мінску захрасла лапка ката.
На месца выкліку выехалі ратавальнікі. Задняя лапа ката захрасла ў радыятары ацяплення. Ратавальнікі пры дапамозе падручных сродкаў дасталі жывёлу з пасткі. У выніку здарэння кот не пацярпеў.