Былы галоўны трэнер футбалістаў зборнай Беларусі Бернд Штанге, пры якім нацыянальная каманда ў лютым 2011 года ўзнімалася на рэкорднае 36-е месца ў рэйтынгу ФІФА, стаў ля руля зборнай Сірыі, паведамляе Tut.by са спасылкай на Bild.

Прессбол

Прессбол

З 2007-га па 2011 г. Штанге быў галоўным трэнерам зборнай Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам каманда правяла 49 матчаў (17 перамог, 14 нічыіх, 18 паразаў).

Штанге з'яўляецца рэкардсменам па колькасці матчаў у руля зборнай Беларусі (другі паказчык у Георгія Кандрацьева — 28 гульняў; 9 перамог, 8 нічыіх, 11 паразаў). Але вывесці на топ-турнір беларускую дружыну Штанге не здолеў.

Праз паўтара года пасля сыходу з зборнай Беларусі Штанге стаў галоўным трэнерам зборнай Сінгапура, якой кіраваў з мая 2013-га па красавік 2016 года. Пад яго кіраваннем не змагла прабіцца на Кубак Азіі і абараніць тытул чэмпіёна АСЕАН.

У студзеньскім рэйтынгу ФІФА Сірыя займала 76-е месца ў рэйтынгу ФІФА. Штанге ўжо працаваў на Блізкім Усходзе, калі трэніраваў нацыянальныя каманды Амана (2001) i Ірака (2002—2004).

14 сакавіка 2018 года Штанге адзначыць 70-гадовы юбілей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0