Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Упраўлення справамі прэзідэнта пачаў працаваць па новым адрасе - у пасёлку Ждановічы Мінскага раёна. Аб гэтым паведамляецца на сайце цэнтра.

Таксама адзначаецца, што дабрацца туды з Мінска можна на гарадскіх аўтобусах № 189Э і № 190Э, даехаўшы да прыпынку «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр».

Як растлумачылі ў цэнтры, платныя паслугі пачнуць аказваць прыкладна з сярэдзіны месяца — з 12 лютага. У даведачнай папрасілі сачыць за абнаўленнямі на сайце.

Нагадаем, раней галоўны доктар Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Ірына Абельская адзначала, што цэнтр зможа абслугоўваць да 10 тысяч чалавек, піша Tut.by.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна