Судовыя эксперты павінны быць крышталёва сумленнымі і аб'ектыўнымі. Асаблівую значнасць гэтай задачы сёння акцэнтаваў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Дзяржкамітэта судовых экспертыз Андрэем Шведам, паведамляе БелТА.
«Я хачу, каб вы былі крышталёва чыстыя ў гэтых адносінах. Вельмі вас прашу. Так, як вы калісьці (я вам вельмі ўдзячны), імгненна узяўшы ў свае рукі ў няпростыя часы крымінальную справу па выбуху метро, расследавалі яе. Я колькі буду жыць, буду памятаць. Гэта найвялікшы вашы здабытак. Таму глядзіце, каб судова-медыцынскія эксперты былі крышталёва сумленнымі. Трэба разумець, што калі ты сфальсіфікаваў супраць кагосьці і ва ўгоду камусьці экспертызу, бог цябе пакарае. Рана ці позна цябе жыццё пакарае», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.