Прыгаворам суда 30-гадоваму мінчуку прызначана максімальнае пакаранне, прадугледжанае санкцыяй артыкула, паведамляе БелТА

«Абвінавачаны будзе праходзіць прымусовае лячэнне ад алкагалізму па месцы адбыцця пакарання ў адпаведнасці з арт. 107 КК (ужыванне прымусовых мер бяспекі і лячэння да асоб, якія пакутуюць на хранічны алкагалізм, наркаманію або таксікаманію)».

Прысуд суда можа быць абскарджаны і апратэставаны цягам 10 сутак.

20 кастрычніка на лесвічнай пляцоўцы пятага паверха ў доме па вуліцы Ясеніна ў Мінску мужчына збіў сабаку і выкінуў яе з агульнага балкона, жывёла загінула. Суседка бачыла, як ён яе перад гэтым збіваў. Пазней мужчына раскаяўся ў зробленым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0