Беларусбанк паведаміў пра новы сэрвіс у банкаматах банка. З 1 лютага трымальнікі банкаўскіх плацежных картак могуць самастойна выбіраць намінал купюр патрэбнай сумы.
Кліенту можа быць прапанавана да 3 варыянтаў кампаноўкі неабходнай сумы, у залежнасці ад фактычнай наяўнасці наяўных у банкамаце наміналаў на момант выдачы.
«Новы сэрвіс рэалізаваны для зручнасці нашых кліентаў, якія карыстаюцца наяўнымі, — растлумачыў дырэктар разліковага цэнтра плацежных карт банка Генадзь Шэры. — Камусьці неабходна зняць пэўную суму буйнымі купюрамі, а камусьці патрабуецца толькі невялікая сума на дробныя выдаткі».
0
0
0
0
0
0