Кіраўнік Паралімпійскага руху Беларусі Алег Шэпель распавёў Прэсболу як вырашыў дзейнічаць МАК, каб не дапусціць паўтарэння сітуацыі на папярэдніх Гульнях у Рыа-дэ-Жанейра, калі на цырымоніі адкрыцця член беларускай дэлегацыі Андрэй Фомачкін прайшоў з расійскім сцягам у знак нязгоды з дыскваліфікацыяй зборнай Расіі.

«Нам ужо прыйшло афіцыйнае папярэджанне: нават у гатэлі па-за Алімпійскай вёскай мы не маем права праводзіць любыя публічныя акцыі. Гэта адна з умоў засялення ў гатэль. Упершыню ў гісторыі! Не ведаю, праўда, прыйшоў ліст толькі нам або ўсім дэлегацыям», сказаў Алег Шэпель.

На яго думку, пранос расійскага сцяга ў Рыа-дэ-Жанейра быў «проста падтрымкай спартсменаў, якія бяздоказна адхіленыя ад спаборніцтваў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру