Супрацоўнікі праваахоўных органаў у аўторак затрымалі дырэктара і саўладальніка сеткі крам астуджанай рыбы і морапрадуктаў «Джон Доры» па падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Гэтую інфармацыю TUT.BY паведаміла крыніца і пацвердзілі ў СК.

«Затрымалі яго ў аўторак у першай палове дня ў офісе ў Мінску. Кажуць, фінансавыя прэтэнзіі, праўда, нязначныя па суме, былі яшчэ ў лістападзе», — адзначыла крыніца.

ТАА «Джон Доры» было створана ў 2009 годзе. Кампанія спецыялізуецца на пастаўках ахалоджанай рыбы і морапрадуктаў. У яе працавала сем кропак у Мінску, у асноўным у гіпермаркетах Green. Крамы ў ProStore з 4 студзеня гэтага года спынілі сваю працу. Працуе таксама дастаўка на дом і аптовы продаж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0