Працаўнікі Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП паведамляюць, што згубілі кантроль над сваім сайтам: невядомыя зламыснікі ўзламалі сайт і змянілі ўсе паролі да адміністрацыйнай часткі.

У прыватнасці каардынатар моладзевай сеткі РЭП Андрэй Стрыжак заявіў у сваім фэйсбук-акаўнце, што калі зараз на старонцы прафсаюзу з'явяцца заклікі да гвалтоўнай змены ўлады альбо дзіцячае порна, то прафсаюз не мае да гэтага аніякага дачынення:

«Мы дапускаем, што ўзлом — частка атакі на прафсаюз, якая пачалася 2 жніўня з ператрусаў і крымінальнай справы і перарасла ў масавыя допыты сябраў прафсаюза», — пішуць адміністратары сайту www.praca-by.info.

Сайт працягвае адкрывацца, але не абнаўляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0