Адбыліся паспяховыя першыя лётныя выпрабаванні новай украінскай крылатай ракеты наземнага базіравання, здольнай дакладна трапляць у наземныя і марскія цэлі, паведамляе «Украінская праўда».

Пра гэта распавёў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў пасля завяршэння выпрабаванняў.

Паводле яго слоў, гэта цалкам украінская распрацоўка канструктараў дзяржаўнага прадпрыемства «ДзяржККБ «Прамень» у супрацоўніцтве з іншымі дзяржаўнымі і прыватнымі прадпрыемствамі АПК Украіны.

Турчынаў таксама паведаміў, што СНБА, які каардынуе нацыянальную ракетную праграму, паставіў задачу «распрацаваць комплексы крылатых ракет не толькі наземнага, але таксама марскога і паветранага базіравання».

«Далёкасць дзеяння нашых крылатых ракет і іх баявы рыштунак не супярэчаць падпісаным Украінай міжнародным пагадненням для такога віду зброі», — дадаў ён.

«Для Украіны гэта вельмі важная падзея, бо пасля татальнага раззбраення ўкраінскай арміі згодна з Будапешцкім мемарандумам, на ўзбраенні Узброеных Сіл Украіны не засталося ніводнай крылатай ракеты», — адзначыў Турчынаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0