У Светлагорскім раёне міліцыя і мясцовыя жыхары шукалі падлетка, які не вярнуўся дадому са школы.

29 студзеня каля 19.20 сваякі паведамілі ў міліцыю, што падлетак не вярнуўся дадому са школы, размешчанай у вёсцы Мікалаеўка.

Са слоў маці, сын пакінуў навучальную ўстанову ў 14.00. Супрацоўнікаў міліцыі паднялі па трывозе, аб здарэнні паведамілі мясцовым жыхарам. Быў вызначаны перыметр пошукаў, уся мясцовасць разбіта на квадраты.

Усю ноч міліцыянты і супрацоўнікі РАНС пад дажджом шукалі хлопца. Улічваючы асаблівасці хады падлетка, удалося знайсці яго сляды, якія вялі праз раку Іпа ў лес, аднак там губляліся.

Сёння каля 12.00 міліцыянеры на ўскрайку лесу каля вёскі Міхайлаўка (прыкладна за 5 км ад вёскі Мікалаеўка) заўважылі на аўтобусным прыпынку зніклага хлопца, прамоклага, ён дрыжэў ад холаду.

Як аказалася, ён ноч правёў у лесе пад дажджом. Падлетка на службовым аўтамабілі даставілі ў раённую бальніцу, дзе яго абследуюць медыкі. Тлумачэнні свайму ўчынку хлопец пакуль не даў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?