Мінсктранс паведаміў, што з 31 студзеня змяняецца памер штрафу за безбілетны праезд у гарадскім транспарце. Цяпер ён будзе складаць не строга палову базавай, як раней, а ад 0,5 да 1 базавай велічыні. Чаму так?

Згодна з заканадаўствам, кантралёры ў гарадскім транспарце надзелены правам складаць пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Але калі безбілетнік прызнае сваю віну і згаджаецца аплаціць штраф, то замест пратаколу рэвізор выносіць пастанову аб накладанні адміністрацыйнага спагнання.

У гэтым выпадку безбілетнік павінен аплаціць ніжнюю мяжу штрафу. У нашай сітуацыі гэта 0,5 базавай або 12,25 рубля. Аплаціць штраф можна на месцы, альбо на працягу пяці дзён перавесці грошы на разліковы рахунак.

Калі ж безбілетнік віну не прызнае, але яна пасля будзе даказаная, то закон не забараняе накласці на такога пасажыра адну базавую велічыню або 24,5 рубля, піша Tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0