Фота гэтае і ніжэй: cbc.ca

Фота гэтае і ніжэй: cbc.ca

Брус Хардзі, прадпрымальнік з Манітобы, валодае 30 майнінгавымі ўстаноўкамі (цэлая майнінгавая ферма!), размешчанымі ў доме-ангары плошчай амаль 2000 м². Цяпло, якое выпрацоўваецца майнінгавымі ўстаноўкамі, цыркулюе па будынку і выкарыстоўваецца для вырошчвання раслін і рыбы.

На першым паверсе размешчаныя рэзервуары, у якіх жыве каля 800 арктычных гальцоў — рыбы сямейства ласасёвых. Вада, у якой жывуць рыбы, становіцца вельмі добрым угнаеннем.

Націскаючы кнопку, Хардзі перанакіроўвае багатую нітратамі ваду на харчаванне салаты, базіліка і прарошчанага ячменю. Апошні выкарыстоўваецца ў якасці корму для рыб.

Акрамя ўсяго іншага, Хардзі з'яўляецца прэзідэнтам Myera Group — кампаніі, мае на мэце стварэнне інавацыйнае і ўстойлівае сістэмы вытворчасці ежы, папулярызуючы яе па ўсім свеце. Таму тое, што ён стварыў ва ўласным доме, — толькі пачатак рэвалюцыі ў жывёла- і раслінагадоўлі, лічыць прадпрымальнік. 

Хардзі адзначыў, што праект пакуль знаходзіцца ў зачаткавым стане, бо толькі чвэрць другога паверха будынка занята майнінгавым абсталяваннем і плантацыяй. Акрамя таго, Хардзі паведаміў, што яго праектам зацікавіліся кітайскія інвестары і аўстралійскія даследчыкі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?