Новы фільм, які стаў даступны ў Менску на ДВД, рэцэнзуе ў сваім блогу Андрэй Расінскі.

poster Кандом-забойца (Kondom des Grauens)
Нямеччына – Швайцарыя, 1996, каляровы, 103 хв.
Рэжысэр: Марцін Вальц
Ролі выконваюць: Уда Замель, Петэр Ламаер, Марк Рыхтэр, Леанард Лансінк, Ірыс Бэрбэн, Генінг Шлюцэр, Рон Ўільямз
Жанр: Трэш-пародыя на фільмы жахаў і паліцэйскія дэтэктывы паводле сцэнару Марціна Вальца і Ральфа Кёніга і коміксам Ральфа Кёніга
Мастацтва: 7 (з 10)

У задрыпаным нью-ёрскім гатэлі пры загадкавых абставінах юрліўцам адкусваюць геніталіі. Паліцэйскі Люіджы Макароні, які вядзе вышук і сам ледзьве пазьбегнуў атакі, упэўнены, што злачынствы зьдзяйсьняюць зубастыя прэзэрватывы, якія нападаюць на кліентаў у сама адказны момант. Але герою, закаханаму ў маладзенькага прастытута, не даюць рады. І толькі, калі мужчынскія калецтвы набываюць характар гарадзкой эпідэміі, а галоўны кандыдат у прэзыдэнты залішаецца дзетароднага органа, на мужнага паліцэйскага ўскладаюць усе надзеі.

Хуліганская і гратэскна-іранічная нямецкая карціна зь вясёлымі цытатамі з «Псыхозу», «Сківіцаў» і «Хроснага бацькі». Пэрсанажы клясычных дэтэктываў і вусьцішнае фантастыкі – атабарыліся ў малімонным гей-клюбе Ральфа Кёніга.

Цяпер суворы паліцэйскі ў плашчы, зь нязьменнаю цыгарэтай і з унутраным маналёгам пра маральнае разлажэньне (!) – палюе за кандомам і ловіць зьвяругу «на жыўца», рэлігійная фанатычка з дапамогай гумавых вырабаў набліжае канец сьвету, а шальны прафэсар гадуе пэнісаадкусвальнікаў.

Зубастых пачвараў зрабіў аўтар гнюсных авангардова-нэкрафілічных стужак Ёрг Бутгерайт, а творчым кансультантам на трэшавае карціне выступіў тата Чужых Ганс Рудзі Гайгер. Але галоўная эмоцыя стужкі – ня жах, а сьмех, пазбаўлены ўсялякай карэктнасьці.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?