Чаму «Белая Русь» так і не стала партыяй? Адказ на гэтае пытанне новы старшыня арганізацыі Генадзь Давыдзька даваў у эфіры «Контураў» на АНТ.
Фота grodnonews.by
«Мэта любой партыі — прыход да ўлады. У «Белай Русі» такой мэты няма. Больш за тое, яна не можа быць і партыяй улады, бо яшчэ не вычарпаныя рэзервы грамадскага аб’яднання.
З грамадскай арганізацыяй больш ахвотна вядуць дыялог замежныя партнёры, грамадскай арганізацыі прасцей прэтэндаваць на гранты па экалогіі, па здароўі», — патлумачыў Давыдзька.





