Самымі шматлікімі традыцыйна сталі выступы ў Маскве і Пецярбургу. Паводле ацэнак радыё «Эхо Москвы», у сталіцы да пратэстаў далучыліся да трох тысяч чалавек.
У гутарцы з карэспандэнтамі пратэстоўцы распавялі, што выйшлі сёння на акцыю з мэтай дамагчыся сумленных выбараў. На Цвярской сёння затрымалі арганізатара акцыі, палітыка Аляксея Навальнага. Ён знаходзіцца ў АУС «Якіманка», да яго не пускаюць адваката.
За некалькі хвілін да затрымання Навальнага
Дадатковыя сілы паліцыі сёньня былі сцягнутыя і да офіса Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага, адкуль вялася трансляцыя пратэстных акцый па ўсёй Расіі. Сілавікі ўварваліся ў памяшканне, тлумачачы свае дзеянні тым, што паступіла паведамленне пра пагрозу выбуху, распавёў юрыст Фонду барацьбы з карупцыяй Іван Жданаў.
Момант затрымання Аляксея Навальнага
Усяго мітынгі і шэсці, па дадзеных МУС, прайшлі сёння ў 46 рэгіёнах. У адрозненне ад Масквы і Пецярбурга, дзе былі адзінкавыя выпадкі затрымання, у іншых гарадах у аддзяленні паліцыі даставілі агулам больш за 240 чалавек. Больш за ўсё пратэстуючых было затрымана ў Чэбаксарах.





