Штаны, порткі, нагавіцы, ганавіцы і нават брюкі — у розных рэгіёнах Беларусі гэты прадмет адзення меў сваю назву.

На карце, якая была апублікаваная ў Дыялекталагічным атласе беларускай мовы, добра відаць гэтыя адрозненні.

У раёне Гродна і Ваўкавыска пераважалі ганавіцы, на Брэстчыне карысталіся попытам нагавіцы. Наваградчына насіла порткі, але самымі папулярнымі ўсё ж былі штаны — за кошт усходняй Беларусі.

Гэту карту ў свой час склаў даследчык Аляксей Груца, які памёр некалькі гадоў таму.

* * *

А як казалі ў вашай вёсцы? Адказвайце ў каментарах, указваючы свае мясціны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?