Белстат раз на паўгода падлічвае медыянны заробак у краіне. Палова работнікаў у Беларусі атрымлівае больш за гэтую лічбу, палова — менш.
фота Ірыны Арахоўскай.
Гэтыя звесткі лепш адлюстроўваюць узровень дабрабыту ў краіне, але медыянны заробак больш складаны для падлікаў.
Такім чынам,
па стане на лістапад 2017 года медыянны заробак складаў 635,4 рублі.
На рукі работнікам даставалася на 14% менш, 546 рублёў. Па тагачасным курсе гэта толькі $274.
Сярэдні заробак быў большы за медыянны на 24,1%.





