Самая вялікая пагроза Польшчы на сёння зыходзіць з боку Расеі. Такую заяву зрабіў прэм'ер-міністр рэспублікі Матэуш Маравецкі, паведамляе Рolitico.
«Такім чынам я стаўлюся да пагрозы з боку Расеі», — сказаў ён журналістам на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.
Прэм'ер таксама параіў рыхтавацца да «ўварвання Расіі на Украіну». Ён лічыць, што «ў выпадку вайны ў Данбасе, калі расійскае войска рушыць углыб тэрыторыі Украіны» можа адбыцца ўсё што заўгодна.
«Зразумела, мы гэтага не ведаем; спадзяемся, вядома, што не рушыць. Але лепш мець другую і трэцюю лініі абароны, чым застацца без такога віду зброі», — упэўнены Маравецкі.
Ён таксама падкрэсліў, што не лічыць будаўніцтва газаправода «Паўночны паток-2» бізнэс-праектам, паколькі мэтай яго з'яўляюцца пастаўкі газу ў Заходнюю Еўропу ў абыход Украіны.
Раней дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан пасля сустрэчы з Маравецкім заявіў, што Вашынгтон падтрымлівае пазіцыю Варшавы, якая выступае супраць праекту «Паўночная плынь — 2».





