Кіраўнік заблакаванай сёння ў Беларусі Хартыі-97 Наталля Радзіна напісала ў сваім фэйсбук-акаўнце, што сайт не збіраецца здавацца і працягне сваю працу.

«Бясконцым патокам ідуць званкі, лісты, паведамленні з-за блакавання» Хартыі-97 «Мабыць, Лукашэнка ведае рэальную сітуацыю ў эканоміцы, калі адважыўся на такі крок. 20 гадоў нас блакавалі, падвяргалі крымінальнаму пераследу, саджалі ў турму, забілі заснавальніка сайта Алега Бябеніна. Напэўна, толькі Хартыяй яны зараз не абмяжуюцца. Але нічога ў іх не выйдзе. Мы яшчэ паваюем. За нашу і вашу свабоду!» — заявіла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?