Карова, якая павінна была пайсці на забой, збегла з вёскі Скупава Падляскага ваяводства Польшчы да зуброў у парк Белавежа, паведамляе Tut.by са спасылкай на тэлеканал Polsat.

Фото: скрин-шот polsatnews.pl

Фота: скрыншот polsatnews.pl

Жывёла збегла з гаспадаркі ў канцы кастрычніка праз дзірку ў плоце. Паблукаўшы трохі па наваколлях, яна зайшла на польскі бок Белавежскай Пушчы і прыбілася да статка зуброў, з якімі жыве ўжо тры месяцы.

Як адзначаюць польскія спецыялісты, карова ўсё яшчэ адаптуецца да жыцця сярод зуброў.

Вядучы навуковы супрацоўнік НП «Белавежская пушча» Аляксей Буневіч у гутарцы з TUT.BY назваў такую з'яву анамальнай і усумніўся, што карова зможа стаць паўнапраўным членам статка.

«Яна ніяк не зможа прыбіцца. Хіба што з імі падысці да кармушак за кормам», — адзначыў спецыяліст.

Нагадаем, у мінулым годзе ў Беларусі назіралася супрацьлеглая сітуацыя. Белавежскі зубр міграваў ў Кобрынскі раён і жыў са статкам кароў. Там ён прабыў каля месяца, а затым яго адлавілі і вярнулі ў пушчу. Цяпер ён жыве ў вальерах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?