У сувязі з блакаваннем сайта «Хартыі'97» «Наша Ніва» звязалася з кіраўніцтвам Міністэрства інфармацыі, каб удакладніць, ці існуюць нейкія ўмовы вяртання сайта ў інфармацыйную прастору.

Нагадаем, «Беларускі партызан», які трапіў у падобную сітуацыю, «уратаваўся» пераходам у даменную зону.by. 

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч гэтыя дні на бальнічным, ён параіў звярнуцца да свайго намесніка Ігара Луцкага.

«Давайце так: сёння ўжо працоўны дзень скончыўся. Заўтра будуць усе афіцыйныя звесткі, даруйце, нічога больш не скажу. Рашэнне прынятае», — сказаў нам Луцкі.

Ігар Луцкі. Фота Minsknews

Ігар Луцкі. Фота Minsknews

Чытайце таксама: У Беларусі заблакаваны сайт Хартыі'97

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0