Аказалася, што большасць жывёл выконвае неабходныя дзеянні з адной і той жа «вядучай» лапы.

Навукоўцы з Каралеўскага ўніверсітэта ў Белфасце высветлілі, што ў катоў, як і ў людзей, ёсць жывёліны з перавагай таго ці іншага паўшар'я мозгу. Іншымі словамі, сярод хвастатых выявіліся ўмоўныя «праўшуны» і «леўшуны». Прычым сярод самцоў, па словах заолагаў, пераважаюць прадстаўнікі «левалапых», а вось самкі часцей за ўсё аказваліся «правалапымі».

У даследаванні бралі ўдзел 44 хатнія коткі. Паддоследным у іх натуральным асяроддзі прапаноўвалася выконваць пэўныя нескладаныя заданні, напрыклад спусціцца з лесвіцы, пагуляць з падвешаным мячыкам або дастаць пачастунак з кармушкі. Высветлілася, што 75% котак выконваюць канкрэтныя дзеянні з дапамогай адной і той жа «вядучай» лапы.

Фізіялагічных прычын такога падзелу котак на «леўшуноў» і «праўшуноў» навукоўцы пакуль не выявілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0