Курс даляра да кошыка шасці вядучых валют апусціўся да мінімуму са снежня 2014 года, паведамляе Marketwatch. Адпаведны індэкс DXY апусціўся на 0,5%, да 89,666.

У прыватнасці, амерыканская валюта знізілася да еўра на 0,32%, а да фунту стэрлінгаў на 0,68%. Японская іена падаражэла да даляра на 0,61% ў ходзе гандлёвай сесіі 24 студзеня.

На таргах у Мінску даляр, наадварот, умацаваўся. Яго курс вырас на 0,0023 (+0.21%) да 1,9802 беларускага рубля. Еўра вырас адразу на 0,0184 (+0,76%) да 2,4394.

У банках даляр купляюць па 1,942—1,98 беларускага рубля, прадаюць па 1,984-2,0 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0