Тэлекам-аператар «Вэлком» абнавіў сэрвіс «Вока», дадаўшы ў яго больш за 40 новых тэлеканалаў. Цяпер лічбавае ТБ уключае больш за 70 тэлеканалаў, у тым ліку 10 — у фармаце HD.

У пакеце ТБ стала больш фільмавых тэлеканалаў. Сярод іх — «Кінапрэм'ера HD» з сусветнымі кінанавінкамі і «Amedia Premium HD» з апошнімі сезонамі папулярных серыялаў. Карыстальнікам таксама сталі дасяжныя «TV 1000», «TV 1000 Action» і «TV 1000. Рускае кіно». Для аматараў класічных фільмаў запусцілі кіназалы «Савецкая кінакласіка», «Класіка Галівуда» і «Замежная кінакласіка», а для дзяцей — Nickelodeon і Nick Jr.

Гледачам таксама пачалі паказваць Viasat Sport з хакейнымі, футбольнымі і бейсбольнымі матчамі. Акрамя таго, пашырыўся выбар забаўляльных, навінавых і музычных тэлеканалаў. У прыватнасці, з'явіліся каналы лінейкі Viasat, уключаючы «ТВ-3», «MTV», «Europa Plus TV» і «Перац».

Абнаўленне закранула і карыстальнікаў фіксаванага інтэрнэту ад velcom, якія атрымалі 8 новых тэлеканалаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0