25 студзеня надвор'е Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса з паўднёвага захаду Еўропы. Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі ападкі мокры снег і дождж.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2..- 8°С, па ўсходзе -9..- 12°С, максімальная тэмпература днём складзе 0..- 5°С; па захадзе краіны будзе цяплей: ноччу каля 0°С, днём +1.. + 3°С. У Мінску — каля нуля.

26 студзеня тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..- 6°С, па паўднёвым усходзе да -10°С; максімальная днём ад -5°С па паўднёвым усходзе да + 2°С па захадзе. У Мінску - 0—2 марозу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0