Кабінет міністраў Латвіі ўхваліў паступовы перавод на навучанне ў агульнаадукацыйных навучальных установах толькі на латышскай мове пачынаючы з 1 верасня 2019 года, паведамляе Delfi.
Падрыхтаваны праект паправак прадугледжвае рэформу ў навучальных установах у 2021/2022 навучальным годзе, пастанавіўшы, што дашкольнае навучанне з'яўляецца білінгвальным, у пачатковай школе (1-6-я класы) ажыццяўляецца па трох мадэлях білінгвальнага навучання, на завяршальным этапе асноўнай адукацыi (7- 9-я класы) 80% навучальнага працэсу забяспечваецца на дзяржаўнай мове, у сярэдняй школе (10-12-я класы) - толькі на латышскай мове. Пераход да гэтага будзе забяспечаны паступова.
Плануецца, што папраўкі ўступяць у сілу паступова, і поўны перавод на навучанне на латышскай мове пачнецца 1 верасня 2019 года, а скончыцца 1 верасня 2021 года.