Восем кандыдатаў у прэзідэнты Фінляндыі выканалі ў рамках сваіх перадвыбарных ролікаў на «Моладзевых выбарах» папулярны сярод моладзі танец дэб.

Спецыяльныя выбары для моладзі, перамогу на якіх атрымаў дзеючы прэзідэнт Саулі Ніінісцё, былі арганізаваны моладзевай асацыяцыяй Allianssi.

На гэты раз кандыдаты робяць вялікую стаўку на відэакантэнт у перадвыбарчай кампаніі. У Саўле Ніінісцё, Пека Хаавіста і Туулу Хаатайнена ёсць асобныя перадвыбарчыя каналы на YouTube, астатнія карыстаюцца па магчымасці партыйнымі каналамі.

Першы тур выбараў пройдзе 28 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?