35-гадовы жыхар Жлобіна некалькі месяцаў знаходзіўся на заробках у Расіі. Вярнуўшыся дадому, даведаўся, што ў жонкі ёсць іншы мужчына. Яму гэта не спадабалася.

Падрабязнасці гісторыі паведамляе жлобінская газета «Новы дзень».

Аднойчы мужчына выпіў і запатрабаваў ад жонкі тлумачэнняў, чаму яна не начавала дома. Тая прызналася — пакуль муж быў на заробках, яна знайшла іншага мужчыну. Прапанавала развод.

Муж раззлаваўся, ударыў жанчыну нагой, а потым рукой у твар. Тая заплакала і пайшла ў іншы пакой. Мужчына схапіў нож і пайшоў за ёй, пагражаючы, што заб’е. Каб запэўніць, што выканае абяцанні, муж лязом нажа нанёс сабе некалькі парэзаў ў вобласці шыі.

Жанчына выклікала міліцыю. На дэбашыра завялі крымінальную справу за пагрозу забойствам. Нядаўна адбыўся суд. Мужчыну прызналі вінаватым і асудзілі на два месяцы арышту.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?