10 студзеня ў міліцыю паведамілі аб выяўленні трупа мужчыны па вуліцы Юшкевіцкай, 92, распавёў следчы па асабліва важных справах Барысаўскага аддзела СК Віталь Арцюшкевіч, тэлекампаніі «Скіф».

На целе былі знойдзены відавочныя прыкметы гвалтоўнай смерці: колата-рэзаныя, сечаныя раны.

Згодна з ч. 2 з пунктам 6 арт. 139 КК Беларусі (наўмыснае забойства з асаблівай жорсткасцю), Следчым камітэтам была заведзена крымінальная справа.

У выніку вышуковых мерапрыемстваў былі затрыманыя двое мужчын. Ім пагражае пакаранне аж да смяротнай кары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?