Кіроўца 1952 г. н, кіруючы аўтамабілем маркі «Таёта Камры», рухаўся ў напрамку ад горада Высокае ў бок Брэста. Пасля завяршэння манеўру абгону, вярнуўшыся ў сваю паласу руху, кіроўца не даў рады кіраванню аўтамабіля, не ўлічыў ўмовы надвор'я, з'ехаў у кювет і наехаў на прыдарожнае дрэва.
Фота — ДАІ Брэст
У выніку здарэння мужчына загінуў на месцы ДТЗ. Устаноўлена, што вадзіцель быў прышпілены рамянём бяспекі, на аўтамабілі былі зімовыя шыны. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Фота — ДАІ Брэст