Adam Kłakocki i jego cienie. Ihar Babkou. Przełožyła Małgorzata Buchalik. Warszawa, Oficyna 21.

У Варшаве ў перакладзе Малгажаты Бухалік выйшаў раман, які колісь стаўся вяхой у беларускай інтэлектуальнай прозе, - бабкоўскі «Адам Клакоцкі і ягоныя цені».

Усе мы сьнімся адзін аднаму. Калі Купале сьніліся сны аб ідэальнай Беларусі, то і БССР – усяго толькі сон аднаго з герояў раману, які жыве, як яму здаецца, у наяўнай БНР, але ж насамрэч сьніцца Ігару Бабкову.

Хто каму сьніцца: Польшча Беларусі ці Беларусь — Польшчы?

І, можа, Беларускі Архіў Сноў Адама Клакоцкага ёсьць часткай Бабілёнскай Бібіліятэкі, ці ж наадварот - Хорхе Люіс Борхес – усяго толькі яшчэ адно імя ў каталёзе Архіву?

Спадзяемся, што ўсё ж праўду кажуць — «няма прарока ў сваёй Айчыне»? і раман, крыху недаацэнены тутэйшым спажыўцом літаратуры і, пэўна, самім аўтарам, будзе запатрабаваны ў Польшчы.

Урыўкі рамана (у арыгінале) можна прычытаць на старым сайце НН:

http://www.lingvo.minsk.by/nn/2001/24/17.htm

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?