ТАСС

ТАСС

Следчыя разглядаюць дзве версіі здарэння ў школе ў расійскім горадзе Перм, падчас якога пацярпелі 15 чалавек, паведамляе Інтэрфакс. Першая версія - бойка паміж двума 16-гадовымі падлеткамі, якіх спрабавалі разняць.

Другая - іх спланаваны напад на чацвёртакласнікаў. Па словах суразмоўцы агенцтва, паказанні відавочцаў і пацярпелых кажуць хутчэй на карысць другой версіі.

На дадзены момант стан дзяцей не выклікае засцярогаў, сказаў галоўны доктар Пермскай краёвай дзіцячай клінічнай бальніцы Дзмітрый Антонаў. Ён паведаміў, што дзесяць чалавек знаходзяцца ў яго клініцы, стан семярых ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці, блізкі да нармальнага. Двое ляжаць у рэанімацыі пасля аперацый, бо атрымалі цяжкія траўмы, але іх жыццю таксама нічога не пагражае.

Інцыдэнт у школе адбыўся ў панядзелак пасля пачатку урокаў. Па першапачатковай версіі следства, разні ў школе папярэднічала бойка двух падлеткаў на нажах. Вучні і педагогі спрабавалі разняць іх. У выніку пацярпелі 14 школьнікаў і настаўнік. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0