Паводле даных агенцтва, тэст распрацаваны Стэнфардскім універсітэтам, з'яўляецца адным з найбольш аўтарытэтных спосабаў ацэнкі навыкаў машыны разумець прачытанае. Ён уключае ў сябе больш за 100 тыс. пытанняў, заснаваных на 500 артыкулах з анлайн-энцыклапедыі «Вікіпедыя». Тэст дапамагае вызначыць, ці здольныя машыны апрацоўваць вялікія масівы інфармацыі і даваць дакладныя адказы на пастаўленыя пытанні.
Па выніках даследавання паказчык штучнага інтэлекту склаў 82,4 бала, а вынік людзей апынуўся на адзнацы 82,3.
У Alibaba заявілі, што гэта першы выпадак, калі машына змагла абыйсці чалавека ў падобным выпрабаванні. Зрабіць гэта ўдалося і штучнаму інтэлекту, распрацаванаму амерыканскай кампаніяй Microsoft — ён набраў у тэсце 82,7 бала.
Чытайце таксама: Наступная рэвалюцыя ў інфарматыцы — нейронныя сеткі. Камп'ютар будзе не праграмавацца, а вучыцца





