Праграма факультатыўных заняткаў па асновах фінансавай пісьменнасці для навучэнцаў 8-9 класаў зацверджаная Нацыянальным інстытутам адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, паведамляе fingramota.by.

Вучэбная праграма накіраваная на павышэнне ведаў школьнікаў (8-9 класаў). У яе ўключаныя такія асноўныя напрамкі фінансавай пісьменнасці, як даходы і выдаткі; фінансавае планаванне і бюджэт; асабістыя зберажэнні; крэдытаванне; інвеставанне; страхаванне; рызыкі і фінансавая бяспека; асновы фінансавай матэматыкі.

8 клас (35 гадзін):

Тэма 1. Сямейны (асабісты) бюджэт
Тэма 2. Уласнасць і зберажэнні
Тэма 3. Пазыкі
Тэма 4. Прафесіі ў фінансавай сферы

9 клас (35 гадзін):

Тэма 1. Грошы і грашовы абарот
Тэма 2. Лічбавы банкінг
Тэма 3. Інвестыцыі
Тэма 4. Падаткі і зборы

На вывучэнне вучэбнага матэрыялу праграмы адводзіцца 1 акадэмічная гадзіна ў тыдзень, што ў суме дае 35 акадэмічных гадзін у год. Праграма апублікаваная на адукацыйным партале Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0