Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган мае намер знішчыць «сілы бяспекі мяжы» на поўначы Сірыі, якія маюць падтрымку ЗША, паведамляе Reuters.

«Цяпер Амерыка каля нашых межаў стварае тэрарыстычную армію, якая пагражае бяспецы Турцыі Наша задача — задушыць гэтае войска, пакуль яно не нарадзілася. Калі ЗША хочуць з гэтымі дзікімі істотамі наладзіць супрацоўніцтва — гэта іх справа Але мы гэтага не дазволім», — сказаў Эрдаган, выступаючы ў Анкары.

Ён адзначыў, што турэцкія ваенныя працягнуць абстрэлы пазіцый сіл самаабароны сірыйскіх курдаў у Афрыне.

«Нашы УС ў бліжэйшы час, спадзяюся, вырашаць праблему ў Афрыне. Аперацыя там можа пачацца ў любую хвіліну», — дадаў турэцкі лідэр.

Напярэдадні стала вядома, што кааліцыя стварае ў Сірыі «сілы бяспекі мяжы» для аховы падкантрольнай ёй зоны. Мэта — падрыхтаваць каля трыццаці тысяч чалавек, пры гэтым 15 тысяч будуць з «Сірыйскіх дэмакратычных сіл» (СДС), якія складаюцца ў асноўным з сірыйскіх курдаў. МЗС Сірыі назваў дзеянні ЗША адкрытай агрэсіяй.

Турцыя ўваходзіць у НАТА з 1952 года. Аднак у апошні час з Анкары ўсё часцей гучаць антыамерыканскія заявы, а Эрдаган дэманструе палітычнае збліжэнне краіны з Расійскай Федэрацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0