У каралеўстве Лесота на поўдні афрыканскага кантынента знайшлі алмаз вагою 910 карат вельмі высокай чысціні, які паводле экспертаў амаль не мае дамешкаў і будзе каштаваць каля $40 мільёнаў, паведамляе Gem Diamonds.
Фота Gem Diamonds
Шахта Летсенг, у якой знойдзены гэты пяты паводле велічыні алмаз свету найвышэйшай якасці, славутая тым, што з 2006 года там знайшлі пяць шляхетных камянёў вагою болей за 300 карат і адзін — 299 карат. Аднак алмаз класа D паводле чысціні і з такой вагою — гэта вялікая падзея, бо настолькі чыстых камянёў трапляецца толькі ад 1 да 2 працэнтаў сярод усіх, што здабываюцца ў свеце.
Пасля рэкорднай знаходкі акцыі здабываючага прадпрыемства выраслі цягам дня на 14 працэнтаў.





