Фота Вольгі Афіцэравай
Работнікі УП «Мінгарсвятло» 15 студзеня прыступілі да дэмантажу святочнай ілюмінацыі, якая радавала мінчукоў і гасцей сталіцы цягам калядных і навагодніх святаў, паведамілі «Мінск-Навіны» на прадпрыемстве.
— 18 елак будзем вызваляць ад нарадаў на працягу тыдня-паўтара, — распавёў начальнік вытворчага аддзела УП «Мінгарсвятло» Уладлен Чухін. — Разбірацца таксама каля 400 гірлянд, якія ўпрыгожваюць прыкладна 90 дрэў у самых наведвальных кутках сталіцы. Святочная ілюмінацыя ў апошні раз гарэла да раніцы 14 студзеня, а пасля наступлення старога Новага года была адключаная. Выключэнне зроблена толькі для Кастрычніцкай плошчы.
Дэмантаж саміх штучных елак пачнецца 18 студзеня.





