У цяперашні час аўтобусы і тралейбусы ў Вільні афарбаваныя ў розныя колеры, але хутка яны стануць чырвонымі.
Канцэпцыю новага дызайну для сталіцы распрацавала студэнтка Віленскай мастацкай акадэміі Эляна Лашайце, гэта сумесны праект Віленскай мэрыі і акадэміі
Спачатку гарадскія ўлады вырашылі, што ўсе аўтобусы і тралейбусы ў горадзе будуць чырвонага колеру. Аднак пазней з'явіліся асцярогі, што жыхары могуць блытаць аўтобусы і тралейбусы таго ж нумара, якія ідуць па розных маршрутах, таму вырашылі, што тралейбусы застануцца двухколерныя, але адным з колераў будзе чырвоны.





