Паліцэйскія ў расійскім Южна-Сахалінску паспрабавалі спыніць угоншчыка, закідаўшы яму шкло снегам, паведамляе Sakhalin.info.

На кадрах відаць, як на дарогу перад аўтамабілем, які спрабуе сысці ад пагоні, выходзяць два паліцэйскія з вялізнымі снежкамі. Яны кідаюць снега у лабавое шкло машыны, але яна не спыняецца. Пры гэтым угоншчыка пераследуюць некалькі паліцэйскіх аўтамабіляў.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 13 студзеня. У выніку зламысніка затрымалі, для гэтага прыйшлося ўжыць зброю. Па некаторых звестках, ён быў паранены ў нагу. У машыны ў выніку было пабіта задняе шкло, а кузаў некалькі разоў прастрэлілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0