Пра гэта паведамілі першымі ў акаўнце ЧП-Гомель

«На Прыпяцкім мосце пантонная пераправа паплыла па цячэнні. З-за патоку лёду не вытрымалі тросы пантоннага моста».

У той момант на мосце нікога — ні аўтамабіляў, ні людзей — не было.

«З-за рэзкага змянення ўмоў надвор'я аказалася сарваным мацаванне моста. Прымаюцца меры па аднаўленні. Плануецца, што пераправа будзе адноўленая на працягу дня», — распавёў БелТА начальнік упраўлення інфармацыі Міністэрства абароны Уладзімір Макараў.

Нагадаем, што 7 снежня стала вядома, што амаль 900-метровы мост цераз Прыпяць трэснуў і прасеў, у выніку рух транспарту і пешаходаў быў спынены. Каб ехаць у аб'езд, трэба было праехаць дадатковыя 250 кіламетраў.

10 снежня вайскоўцы навялі пантонную пераправу, праз якую пусцілі транспарт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0