Прэзідэнт мадрыдскага «Рэала» Фларэнціна Перэс зацікаўлены ў набыцці бразільскага форварда ПСЖ Нэймара.
Клуб гатовы ўключыць ва ўгоду па Нэймары форварда Крышціяну Раналду, каб пераканаць ПСЖ прадаць бразільца. Трансфер павінен адбыцца пасля ЧС-2018.
Агульныя затраты на футбаліста павінны былі скласці 400 мільёнаў еўра.
У барацьбу за форварда ўступіў «МЮ», і абедзве каманды паднялі прапанову да паўмільярда еўра.
Дарэчы, учора «Рэал» пацярпеў другое запар паражэнне на сваім полі. Каралеўскі клуб прайграў «Вільярэалу» 0:1. Адставанне ад «Барселоны» складае 16 балаў, «Рэал» ідзе на 4-м месцы.





